Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2011/10/12/by_media_rymashevskij/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2017 21:28
12.10.2011 18:50 Відэа, Грамадства

Віталь Рымашэўскі пра фігурантаў "бабруйскай справы": Перакананы, што гэтыя маладыя людзі таксама палітзняволеныя

12 кастрычніка з ініцыятывы аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і кампаніі "Гавары праўду!" у Мінску адбыўся круглы стол па пытанні вызвалення палітвязняў. У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі палітычных і грамадскіх арганізацый, праваабаронцы, сваякі палітзняволеных, найперш фігурантаў "бабруйскай справы": Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамалотава і Арцёма Пракапенкі.

Як лічыць грамадскі актывіст Аляксандр Фядута, тое, што "бабруйская тройка" не трапіла ў спісы, на падставе якіх праваабаронцы маглі патрабаваць прызнання іх палітзняволенымі, — вынік "страусінай пазіцыі" іх блізкіх, "якія лічылі, што галоўнае не распаўсюджваць ніякай інфармацыі".

"Сёння ў Беларусі ёсць 14 чалавек, якія знаходзяцца за кратамі і за вызваленне якіх змагаюцца дэмакратычныя партыі і грамадскія актывісты, — нагадаў у інтэрв`ю БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі. — Мы просім Еўрапейскі саюз, дэмакратычныя краіны свету падтрымаць нас у гэтым змаганні. Да трох фігурантаў так званай "бабруйскай справы" ёсць некаторыя пытанні ў вызначэнні злачыннасці прысуду, які быў вынесены ім. Гэты судовы працэс адбываўся ў Бабруйску, праваабаронцы, на жаль, не змаглі яго наведаць. І сёння неабходна вынесці для шырокай грамадскасці ўсе факты і акалічнасці пра гэты працэс. З гэтых хлопцаў робяць злачынцаў, хаця ў гэтай краіне ўсе судовыя працэсы адбываюцца з парушэннямі. Я перакананы, што гэтыя маладыя людзі таксама палітзняволеныя.

Сёння адбылася размова з іх сваякамі, мы знаёміліся з матэрыяламі прысуду, слухалі сведак, якія былі ў судзе. Мы дамовіліся, што праца над рэабілітацыяй гэтых хлопцаў будзе працягвацца і ў бліжэйшыя пару тыдняў праваабаронцы зробяць сваё заключэнне".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН