Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2012/01/23/by_media_astapovich/
Дата раздрукоўкі: 17.05.2012 19:59
23.01.2012 18:40 Відэа, Грамадства

Антон Астаповіч: Эскізны праект забудовы вуліцы Гандлёвай у Мінску не адпавядае закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

23 студзеня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя старшыні рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" Антона Астаповіча і яго калег па праблемах выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры правядзенні работ на комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі "Гістарычны цэнтр Мінска".

Паводле слоў Астаповіча, пачынаецца новы віток работ у гістарычным цэнтры Мінска, а дакладней, забудова правага боку вуліцы Гандлёвай. "Знайшліся тры інвестары, — удакладніў ён, — з якімі Мінгарвыканкам заключыў інвестыцыйную дамову на засваенне гэтай тэрыторыі. І нягледзячы на тое, што ва ўмовах дамовы прадугледжана абавязковае перанясенне магістральных інжынерных сетак — гэта калектар, які раней не дазваляў запраектаваць гістарычную шырыню вуліцы, — сучасны эскізны праект не адпавядае ніводнаму нарматыву Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, не адпавядае рэгламентам дэталёвага плана рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і ўпарадкавання гістарычнага цэнтра Мінска. І таму наша грамадскае аб'яднанне звяртаецца ва ўсе дзяржаўныя органы кіравання, каб наладзіць не толькі нармальны працэс праектавання, але і грамадскае абмеркаванне ужо прадстаўленага і абмеркаванага ў верасні на навукова-метадычнай радзе пры Міністэрстве культуры эскізнага праекта забудовы правага боку вуліцы Гандлёвай".
Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты

  • < href="http://belaruselections.info/">

© 2000 — 2012 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН