Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2012/01/27/525639_525641/
Дата раздрукоўкі: 17.05.2012 20:00
27.01.2012 19:01 Грамадства, Эканоміка

Камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Валерый Гайдукевіч: Для аховы АЭС будзе створана новая часць

Мінск, 27 студзеня. "З'яўленне такога аб'екта (АЭС. — БелаПАН.) ускладае на ўнутраныя войскі Рэспублікі Беларусь дадатковыя задачы. Для аховы атамнай электрастанцыі будзе створана новая часць", — заявіў камандуючы ўнутранымі войскамі Валерый Гайдукевіч у інтэрв'ю, размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

"Немагчыма пераацаніць той вопыт, якім валодаюць нашы калегі-расіяне ў гэтай сферы. Мы зараз плануем абмен дэлегацыямі па ахове асабліва важных аб'ектаў для вучобы на вопыце ў калег па тэхнічных сродках аховы. Упэўнены, з дапамогай ведаў, набытых у Расіі, мы зможам на належным узроўні арганізаваць ахову АЭС", — сказаў Валерый Гайдукевіч.

Упершыню інфармацыя пра тое, што для аховы знешняга перыметру беларускай АЭС ва ўнутраных войсках МУС будзе створана новая часць, з'явілася ў канцы 2009 года. Летам 2010 года было аб'яўлена: брыгада па ахове асабліва важных аб'ектаў павінна быць створана ў 2014 годзе.

Варта зазначыць, што зараз, у перыяд падрыхтоўкі да будаўніцтва АЭС, рэалізуецца шэраг рашэнняў па яе ахове, у тым ліку з пункту гледжання выкарыстання самых сучасных узбраенняў беларускай арміі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты

  • < href="http://belaruselections.info/">

© 2000 — 2012 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН