Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2012/01/27/by_media_holokost/
Дата раздрукоўкі: 17.05.2012 20:01
27.01.2012 18:23 Відэа, Грамадства

У Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту

27 студзеня ў Мінску адбылася сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакосту. Яе арганізавалі прадстаўніцтва ААН у Беларусі і грамадскае аб'яднанне "Рэспубліканскі фонд "Халакост".

На сустрэчы выступілі кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Беларусі Антоніус Брук, прадстаўнікі дзяржведамстваў, былыя вязні гета, вучні, якія займаюцца даследаваннем тэмы Халакосту ў Беларусі.

Старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын вядомы архітэктар Леанід Левін нагадаў, што ў 2005 годзе ААН прыняла рашэнне адзначаць Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. "У Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны загінулі амаль 2,5 мільёна людзей, — зазначыў ён, — з іх 800 тысяч яўрэяў. Памяць жыве ў народзе, мы яе ўвекавечваем, адзначаем гэтыя жалобныя дні, бяром удзел у канферэнцыях па Халакосце. Ён тычыўся не толькі яўрэяў, Халакост мог перакінуцца і на іншыя нацыі. Мы шануем памяць людзей, якія перажылі зверствы фашызму, робім усё, каб адрадзіць страчаную гісторыю, культуру, мову — знішчалі ж не проста народ, а і яго культурную спадчыну".

Антоніус Брук і былы вязень гітлераўскіх гета і канцлагераў Леанід Рубінштэйн запалілі свечкі ў памяць пра шэсць мільёнаў знішчаных нацыстамі яўрэяў Еўропы.
Відэа Паўла Падабеда, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты

  • < href="http://belaruselections.info/">

© 2000 — 2012 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН