Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2012/02/13/528891_528896/
Дата раздрукоўкі: 17.05.2012 20:01
13.02.2012 17:23 Палітыка, Грамадства

Еўрапарламент абмяркуе прымяненне смяротнай кары ў Беларусі ў святле прыгавору Канавалаву і Кавалёву

Мінск, 13 лютага. 16 лютага на пасяджэнні ў Страсбургу Еўрапарламент абмяркуе праблему прымянення смяротнай кары ў Беларусі, Егіпце і Японіі.

Як паведамляе прэс-служба ЕП, праблему смяротнай кары ў Беларусі еўрадэпутаты будуць абмяркоўваць у святле прыгавору Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Па выніках гадзіннага абмеркавання плануецца прыняць адпаведныя рэзалюцыі па трох названых краінах.

Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў 25-гадовых Канавалава і Кавалёва вінаватымі па справе аб тэракце ў мінскім метро 11 красавіка і прыгаварыў да смяротнай кары.

7 снежня Кавалёў падаў прашэнне аб памілаванні. Канавалаў прызнаў прыгавор у дачыненні да сябе законным і адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні — пра гэта паведаміў журналістам генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

15 снежня маці і сястра Кавалёва накіравалі паведамленне аб парушэнні права на жыццё ў Камітэт ААН па правах чалавека. У сваю чаргу, камітэт ААН, згодна з працэдурнымі правіламі, звярнуўся да ўладаў Беларусі з просьбай не прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор Кавалёву да разгляду скаргі па сутнасці.

Ход суда над Канавалавым і Кавалёвым, а таксама вынесеныя ім прыгаворы выклікалі неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве і ў чарговы раз прыцягнуў увагу да праблемы смяротнай кары.

Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, дзе дагэтуль прымяняецца такая мера пакарання.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты

  • < href="http://belaruselections.info/">

© 2000 — 2012 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН