Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2012/09/24/eu_eu_576822_576824/
Дата раздрукоўкі: 23.06.2017 09:59
24.09.2012 23:29 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

ЕС: Беларусь упусціла яшчэ адну магчымасць правесці выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі

Мінск, 24 верасня. З крытычнай заявай з нагоды парламенцкіх выбараў, што прайшлі ў Беларусі, выступілі 24 верасня вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле.
"Учарашнія парламенцкія выбары сталі яшчэ адной упушчанай магчымасцю для правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі", — гаворыцца ў сумеснай заяве.

ЕС "уважліва сачыў за развіццём сітуацыі падчас датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў". Кіраўнікі Еўрасаюза адзначаюць "некаторыя паляпшэнні ў выбарчым працэсе", у прыватнасці змяненні ў Выбарчым кодэксе, "аднак, на жаль, выбары праходзілі на фоне агульнага клімату рэпрэсій і запалохвання".

"Мы гаворым пра адзнаку выбараў з боку БДІПЧ, што яны не былі справядлівымі, пры гэтым ключавыя абавязацельствы [краіны] у рамках АБСЕ не былі цалкам выкананыя, уключаючы права грамадзян на свабоду асацыяцый, станавіцца кандыдатамі і права на свабоду выказвання", — гаворыцца ў заяве.

Эштан і Фюле заклікалі Мінск распачаць крокі для поўнага выканання Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў у адносінах да дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека. Яны выказалі гатоўнасць спрыяць Беларусі ў дасягненні гэтай мэты.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН