Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2012/10/11/580363_580367/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 11:56
11.10.2012 11:36 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка лічыць, што кампанія па байкоце выбараў "ганебна правалілася"

Мінск, 11 кастрычніка. Кампанія апазіцыі па байкоце парламенцкіх выбараў "ганебна правалілася", лічыць Аляксандр Лукашэнка. Такое меркаванне ён выказаў, выступаючы 11 кастрычніка на заключным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу 4-га склікання.

Паводле меркавання Лукашэнкі, гэта кампанія "паказала слабасць апазіцыі, так званай "пятай калоны", якая не жадае нават імітаваць барацьбу за ўладу".

Тым не менш, адзначыў кіраўнік дзяржавы, "нагоды для злараднасці" ў яго няма. "Шкада, што пакуль так і не з'явілася нармальная, сумленная, адказная апазіцыя, якая рупіцца пра краіну, а не пра распіл замежнай міласціны", — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў "абсалютная большасць насельніцтва" падтрымала тых кандыдатаў, "якія выступалі за мір і спакой у краіне". "Беларускі народ свой выбар зрабіў", — рэзюмаваў Лукашэнка.

Сяргей Пульша, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН