Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2013/11/14/662378_662380/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2017 00:33
14.11.2013 18:19 Грамадства

Брэсцкія актывісты "Маладога фронту" праводзяць кампанію за прысваенне новай вуліцы горада імя Кастуся Каліноўскага

Брэст, 14 лістапада. Брэсцкія актывісты міжнароднага грамадскага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) праводзяць кампанію за прысваенне адной з вуліцы горада імя Кастуся Каліноўскага.
Як паведаміў БелаПАН ініцыятар кампаніі Яўген Скрабец, прычынай стала аб'яўленае Брэсцкім гарвыканкамам грамадскае абмеркаванне назвы новай вуліцы ў раёне Варшаўскай шашы.

"Мы выступілі з ініцыятывай назваць яе ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, таму што сёлета адзначаюцца 175-я гадавіна з дня яго нараджэння і 150-годдзе паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Тым больш у Брэсце, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны, памяць пра Каліноўскага дагэтуль ніяк не ўвекавечана", — сказаў Скрабец.


Брэсцкія актывісты "Маладога фронту" заклікаюць грамадзян падтрымаць іх ініцыятыву і накіроўваць свае прапановы назваць гэту вуліцу іменем Кастуся Каліноўскага ў рэдакцыю газеты "Брестский вестник" (Брэст, вул. Міцкевіча, дом 25) ці на электронны адрас выдання [email protected]. У адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама грамадскае абмеркаванне назвы новай вуліцы праводзіцца праз гэту газету і працягнецца да 20 снежня.

Апрача таго, падпісацца за вуліцу Кастуся Каліноўскага можна на старонцы www.vk.com/maladyfront. Сабраныя подпісы затым будуць адпраўлены ў Брэсцкі гарвыканкам.

"Далучыцца да распачатай намі кампаніі таксама можна, зняўшыся на фота з тэматычным плакатам, які мы перашлем, калі паслаць запыт на электронны адрас "Маладога фронту" [email protected], або размясціўшы гэты плакат у офісе сваёй арганизацыі, — зазначыў Скрабец. — Мы спадзяемся, што ўсё гэта будзе садзейнічаць як аб'яднанню людзей у справе па ўвекавечанні памяці нацыянальнага героя, так і ў цэлым салідарнасці грамадзянскай супольнасці".

Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН