Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2013/12/16/by_media_1863/
Дата раздрукоўкі: 19.01.2018 12:32
16.12.2013 13:04 Фота

Уборы паўстанцаў 1863 года і шляхецкая музыка XIX стагоддзя прэзентаваныя на канферэнцыі да 150-годдзя паўстання Каліноўскага

    Паглядзець Паглядзець
15 снежня ў Мінску прайшла культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Удзельнікі абмеркавалі распрацаваныя турыстычныя маршруты па мясцінах, звязаных з паўстаннем. На мерапрыемстве быў таксама прэзентаваны адноўлены шляхецкі ўбор з Ашмяншчыны і сялянкі касцюм з Піншчыны (фота 1 і 7).

Канферэнцыя прайшла пад акампанемент струннай музыкі шляхецкіх двароў сярэдзіны XIX стагоддзя ў выкананні капэлы музыканта і мастака Алеся Лася (фота 6).

"У часы Вялікага княства Літоўскага музыка была ўзвышанай і ўрачыстай, яна выхоўвала густ і несла эмоцыі годнасці", — сказаў Алесь Лось.

На здымках:
2 — гісторык і экскурсавод Цімафей Акудовіч праводзіць віртуальную экскурсію "Паўстанне 1863. Вілейшчына";
3 — старшыня Баранавіцкай рады "Таварыства беларускай мовы" Віктар Сырыца расказвае пра праект "Мілавідская бітва 1863. Памяць пра паўстанне".
Фота Ніны Шпакоўскай, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН