Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2014/05/08/700205_700208/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2016 07:49
08.05.2014 13:50 Грамадства

Пры пажары ў Докшыцкім раёне загінулі бабуля і ўнук

Мінск, 8 мая. Два чалавекі загінулі пры пажары ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці мінулай ноччу.

Як паведамілі ў МНС Беларусі, 8 мая ў 2.12 ратавальнікам паступіла інфармацыя аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Лаці. Праз пяць хвілін ратавальнікі былі на месцы пажару, аднак ужо назіралася адкрытае гарэнне драўлянага дома, адбылося абрушэнне даху і частковае абрушэнне столевага перакрыцця драўлянай гаспадарчай пабудовы (знаходзілася на адлегласці за 5 метраў ад палаючага дома), гарэў аўтамабіль "Хундай-Саната" 1990 года выпуску (знаходзіўся за метр ад пабудовы). Адбыўся выбух газавага балона ўнутры дома.

У доме на падлозе былі знойдзены целы гаспадыні-пенсіянеркі і яе ўнука 2010 года нараджэння. Дзядзька дзіцяці пакінуў палаючую пабудову самастойна. Прычына пажару і ўрон устанаўліваюцца. Версія ўзнікнення пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне халадзільніка).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2016 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН