Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2014/10/22/735385_735386/
Дата раздрукоўкі: 29.05.2016 20:10
22.10.2014 20:25 Спорт

БАТЭ папрасіў прабачэння перад данецкім "Шахцёрам" і Луісам Адрыяна за расісцкія выкрыкі сваіх фанатаў

Мінск, 22 кастрычніка. Футбольны клуб БАТЭ афіцыйна папрасіў прабачэнне ў данецкага "Шахцёра" і бразільскага легіянера ўкраінскай каманды Луіса Адрыяна за расісцкія выкрыкі сваіх фанатаў.

Інцыдэнт адбыўся 21 кастрычніка ў фінале матча 3-га тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, калі паўднёваамерыканец вызначыўся ў пяты раз і давёў агульны лік да 7:0 на карысць "Шахцёра". З-за паводзін гледачоў суддзя на некалькі хвілін перапыніў паядынак.

"Для нас гэта стала непрыемным сюрпрызам, за які сорамна перад нашымі сябрамі з Данецка. Мы не падзяляем пазіцыі асобных нашых "фанатаў". Наадварот, наш клуб лічыць любыя праявы расізму недапушчальнымі і заклікае гледачоў паважаць усіх удзельнікаў спаборніцтваў", — гаворыцца ў заяве барысаўскага клуба.

У БАТЭ падкрэсліваюць: "Робім гэтую заяву не таму, што клубу пагражаюць санкцыі з боку УЕФА, а таму, што шчыра лічым такія паводзіны дзікасцю і ідыятызмам. Спадзяемся, у далейшым на "Барысаў-Арэне" падобнае не паўторыцца".

Заява БАТЭ была прадубляваная на сайце "Шахцёра", а таксама з'явілася на стужках сусветных інфармагенцтваў, у прыватнасці нямецкага ДПА.

Чакаецца, што пытанне аб санкцыях УЕФА разгледзіць 13 лістапада.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2016 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН