Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2014/12/04/744775_744789/
Дата раздрукоўкі: 30.08.2016 13:45
04.12.2014 18:06 Грамадства

Ужо шэсць чалавек аштрафаваныя за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы

Мінск, 4 снежня. Грамадскі актывіст Віталь Гуляка 4 снежня рашэннем суда Ваўкавыскага раёна аштрафаваны на 20 базавых велічынь за прысутнасць на Дні памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

На думку суда, Гуляка ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Абвінавачанне ў адрас актывіста базавалася на складзеным у Свіслацкім РАУС пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

"Віталь Гуляка ў той дзень не трымаў ніякай сімволікі, не выкрыкваў лозунгаў, не выступаў, ніякім чынам не парушаў грамадскага парадку, але фактычна за саму прысутнасць на Дні памяці ў Свіслачы суддзя Ваўкавыскага раённага суда Юрый Якімовіч пакараў яго штрафам", — паведамляюць праваабаронцы.

За ўдзел у Дні памяці ў Свіслачы па Гродзенскай вобласці ўжо аштрафавана шэсць чалавек. Яшчэ дзевяць чалавек чакаюць разгляду складзеных у дачыненні да іх пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2016 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН