Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2014/12/05/745121_745126/
Дата раздрукоўкі: 30.06.2016 20:29
05.12.2014 18:34 Грамадства

Байцы мінскага АМАП выратавалі 81-гадовага рыбака, які тануў на Свіслачы

Мінск, 5 снежня. Днём 5 снежня на Свіслачы ў Мінску двое супрацоўнікаў атрада міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС выратавалі 81-гадовага рыбака, які праваліўся пад лёд.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, пенсіянер праваліўся пад лёд на рацэ ў раёне парку Перамогі. Для таго каб дабрацца да мужчыны, байцам АМАП прыйшлося паўзком перамяшчацца па лёдзе. Яны спрабавалі даць яму палку, але сіл у мужчыны схапіць яе ўжо не было. Злавіць яго за руку і выцягнуць з вады ўдалося толькі тады, калі больш лёгкі міліцыянер прасунуўся наперад, а другі трымаў напарніка за ногі.

Пазней высветлілася, што 81-гадовы мінчанін у гэты дзень адправіўся на Свіслач на рыбалку. Па лёдзе перамяшчаўся на лыжах, і, не разлічыўшы таўшчыню замерзлай вады, занадта хутка падышоў да вымоінаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2016 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН