Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2015/01/16/752879_752883/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:49
16.01.2015 16:24 Палітыка

Сустрэча кантактнай групы па Украіне 16 студзеня не адбудзецца

Мінск, 16 студзеня. Міністэрства замежных спраў Беларусі не пацвярджае правядзенне сустрэчы кантактнай групы па Украіне 16 студзеня ў Мінску.

"Сустрэчы не будзе", — паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. Інфармацыі аб даце правядзення такой сустрэчы ён на гэты момант не мае.

Як паведаміла раней прэс-служба АБСЕ, кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ сустрэлася 15 студзеня ў Кіеве.

"У працяг сустрэчы чатырох міністраў замежных спраў у нармандскім фармаце 12 студзеня ў Берліне кантактная група з прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ сустрэлася сёння (15 студзеня. — БелаПАН.) у Кіеве ў межах падрыхтоўкі да запланаваных кансультацый групы з прадстаўнікамі шэрагу рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у Мінску", — адзначалася ў паведамленні.

У АБСЕ падкрэслілі, што група гатовая да правядзення гэтых кансультацый і чакае пацвярджэння ўдзелу ад "усіх падпісантаў мінскіх пагадненняў".

Раней паведамлялася пра магчымасць правядзення сустрэчы кантактнай групы ў Мінску да канца гэтага тыдня.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН