Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2015/01/19/753150_753151/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:47
19.01.2015 09:53 Палітыка, Грамадства

МЗС РФ: Масква дабіваецца выканання мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 19 студзеня. Міністэрства замежных спраў РФ заявіла, што Расія дабіваецца няўхільнага выканання мінскіх дамоўленасцяў у дачыненні да ўрэгулявання крызісу ва Украіне.

"Расійскі бок дабіваецца няўхільнага выканання мінскіх дамоўленасцяў у дачыненні да ўрэгулявання крызісу ва Украіне. Гэта задача з'яўляецца цэнтральнай у нашых кантактах з кіраўніцтвам Украіны, лідарамі абвешчаных ДНР і ЛНР, прадстаўнікамі зацікаўленых замежных краін, у тым ліку ў нармандскім фармаце", — гаворыцца ў заяве МЗС РФ, апублікаванай на сайце знешнепалітычнага ведамства 18 студзеня.

МЗС РФ зазначае, што ў мэтах узгаднення практычных шляхоў прасоўвання наперад у справе рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў прадстаўнікі ДНР і ЛНР прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні кантактнай групы, якое павінна было адбыцца 16 студзеня. "Аднак украінскія прадстаўнікі не паявіліся ў сталіцы Беларусі, і пасяджэнне было сарвана. Тым не менш, робім усё магчымае, каб кантактная група сабралася ўжо ў самым пачатку наступнага тыдня. Заклікаем усіх удзельнікаў і ўсіх, хто ўплывае на сітуацыю, не дапусціць чарговага зрыву", — зазначаецца ў заяве.

У МЗС РФ выклікае глыбокую занепакоенасць той факт, што "ўкраінскі бок, парушаючы мінскія дамоўленасці, працягвае нарошчваць сваю ваенную прысутнасць на паўднёвым усходзе краіны. Пра гэта сведчаць, у прыватнасці, узмоцненая мілітарызацыя, аб'явы аб "новых хвалях" мабілізацыі насельніцтва Украіны, заклікі з Кіева "ўзяць рэванш" за сітуацыю "на зямлі", якая склалася напярэдадні заключэння мінскіх дамоўленасцяў у верасні 2014 года".

У расійскім знешнепалітычным ведамстве заяўляюць, што "неабходна неадкладна вярнуцца да практычнай працы ў межах кантактнай групы для ўсёабдымнага выканання мінскіх дамоўленасцяў. Самым тэрміновым крокам павінна стаць поўнае спыненне баявых дзеянняў і аднаўленне рэжыму цішыні. Асаблівую ролю ў гэтым заклікана адыграць місія АБСЕ ва Украіне".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН