Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2015/01/26/754734_754735/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:47
26.01.2015 09:48 Палітыка

Парашэнка: Мы не дадзім падарваць мінскія дамоўленасці, усё павінна базавацца толькі на іх

Мінск, 26 студзеня. "Мы не дадзім падарваць мінскіz дамоўленасці, усё павінна базавацца толькі на іх", — заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на экстранным пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны 25 студзеня.

Паводле яго слоў, якія прыводзіць агенцтва "Укрінфарм", размова ідзе ў тым ліку аб лініі размежавання. Яна павінна базавацца на вераснёўскіх дамоўленасцях у Мінску, а не на студзеньскім лісце прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна "па стане на фактычны час", падкрэсліў Парашэнка.

Ва Украіны ёсць неабвержныя доказы падтрымкі тэрарыстаў у Данбасе Расійскай Федэрацыяй і яе дачынення да ўчарашніх падзей у Марыупалі, заявіў кіраўнік краіны.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, Парашэнка выказаў "занепакоенасць заявай верхаводаў бандфарміраванняў аб аднабаковым выхадзе з мінскіх пагадненняў", якія прадугледжваюць дээскалацыю канфлікту, перакрыццё межаў, вызваленне асоб, якія ўтрымліваюцца незаконна, адвод цяжкай артылерыі і спыненне агню.

Артылерыйскі абстрэл Марыупаля, у выніку якога загінула 30 і паранена амаль 100 чалавек, Парашэнка назваў "жахлівай трагедыяй, якая адбылася падчас вайны". Ён падкрэсліў, што, калі б баевікі і расійскі бок прытрымліваліся мінскіх дамоўленасцей, "не было б нават фізічнай магчымасці ўзнікнення такіх трагедый, як пад Валнавахай і ў Марыупалі".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН