Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2015/01/26/754805_754806/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:48
26.01.2015 13:30 Палітыка, Грамадства

МЗС Беларусі заклікала неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей ва Украіне

Мінск, 26 студзеня. "У Беларусі з глыбокім болем успрыняты чарговыя трагічныя падзеі ва Украіне, звязаныя з гібеллю мірных жыхароў у Марыупалі 24 студзеня", — гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі, размешчанай 26 студзеня на сайце ведамства.

Беларускі бок выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых.

"Насуперак заклікам міжнароднай грамадскасці і здароваму сэнсу канфлікт на ўсходзе Украіны працягвае разрастацца. Неабходна неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей", — гаворыцца ў заяве.

МЗС Беларусі падтрымлівае імкненне трохбаковай кантактнай групы правесці як мага хутчэй прамыя перамовы ўсіх удзельнікаў, якія падпісалі дакументы ў Мінску (мінскія пагадненні ад 5 і 19 верасня. — БелаПАН.).

"Гатовы аказаць любое неабходнае садзеянне для гэтай сустрэчы", — падкрэсліваецца ў заяве.

Як паведамлялася раней, 24 студзеня ў выніку артылерыйскага абстрэлу Марыупаля загінула 30 і паранена амаль 100 чалавек. У папярэдняй справаздачы спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне гаворыцца, што абстрэл вёўся з тэрыторыі, якая кантралюецца сіламі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН