Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2016/06/22/852041_852042/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2017 21:13
22.06.2016 18:13 Грамадства, Культура

Лукашэнка: Для таго каб наш народ быў культурным, ёсць усё

Мінск, 22 чэрвеня. "Для таго каб наш народ быў культурным, ёсць усё", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні 22 чэрвеня ў Мінску на V Усебеларускім народным сходзе.

Паводле яго слоў, у год культуры праходзіць шмат мерапрыемстваў. "Для культуры зроблена нямала — і па рэканструкцыі, і па рэфармаванні. Для таго каб наш народ быў культурным, ёсць усё. Але трэба культурным работнікам варушыцца, быць больш ініцыятыўнымі, раскаваным i не глядзець увесь час у рот дзяржаве", — лічыць кіраўнік дзяржавы .

"Акцэнт трэба зрабіць як на маштабах і якасным баку нашай культурнай сферы, так і на павышэнні яе турыстычнай прывабнасці", — дадаў ён.

На думку Лукашэнкі, ствараныя творы літаратуры, музычнага, выяўленчага, тэатральнага і кінамастацтва "закліканы садзейнічаць фарміраванню каштоўнасцяў беларускага грамадства, адлюстроўваць духоўны вопыт нацыі". "Наша мэта — не самаізаляцыя, не процістаянне іншым культурам, а ўзаемадзеянне і ўзаемаабагачэнне. Падкрэсліваю, адметнымі рысамі культуры беларускага народа з'яўляюцца ўзаемная павага, непрыманне любых формаў міжнацыянальнай варожасці. Гэтыя прынцыпы мы падтрымлівалі і надалей будзем падтрымліваць", — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

"Беларусь сёння — цытадэль традыцыйнай культуры і маралі. Так будзе заўсёды", — падкрэсліў Лукашэнка.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН