Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2016/11/17/875057_123456/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:46
17.11.2016 17:09 Эканоміка, Грамадства

Перадача прыватнікам дзяржаўнай сістэмы распаўсюджвання газет прывяла б да іх падаражання, лічыць Лукашэнка

Мінск, 17 лістапада. Перадача прыватнікам дзяржаўнай сістэмы распаўсюджвання газет прывяла б да іх падаражання, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада ў Мінску на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў і блогераў.

У той жа час ён адзначыў, што калі прыватнік бачыць сябе ў сістэме распаўсюджвання друкаваных СМІ, то можа выбудоўваць сваю сістэму паралельна дзяржаўнай.

"Але я не ведаю, што гэта нейкаму прыватніку асабліва цікава. І якая будзе гэтая сістэма, калі прыйдзе прыватнік? Зыходзячы з прынцыпу прыбытку, гэтая структура ў два разы падаражэе. Як вы будзеце тады распаўсюджваць газеты, якія і так не такія багатыя , а некаторыя на ладан дыхаюць. Таму мы захавалі ўсю дзяржаўную сетку, яе мадэрнізавалі, павялічылі", — сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што і зараз сістэму распаўсюджвання газет "некаторыя прыватныя СМІ апазіцыйна настроеныя" лічаць дарогай.

"Але я абсалютна адказна скажу: калі б паставілі задачу павялічыць колькасць кіёскаў, нам бы не трэба было гэта рабіць, у нас дастаткова іх. І мне здаецца ўсё, што было ў савецкі час, мы захавалі", — сказаў ён.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч заявіла, што "сёння прэса ў нас ўсюды, гэта вялікая дзяржаўная праграма". "Сёння няма праблемы ў беларускай прэсы. У нас роўныя ўмовы для распаўсюджвання, аднолькавая гандлёвая нацэнка", — адзначыла яна.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН