Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2016/11/17/875073_123456/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:48
17.11.2016 17:50 Эканоміка

Лукашэнка: У дзяржаўныя структуры — толькі айчынныя аўтамабілі

Мінск, 17 лістапада. Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў праграму, у адпаведнасці з якой у дзяржструктуры павінны закупляцца толькі айчынныя аўтамабілі. Пра гэта ён паведаміў 17 лістапада на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў і блогераў.

"Нядаўна я зацвердзіў: ніводнай імпартнай машыны, толькі айчынныя ў дзяржаўных структурах У нас ёсць ўласная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, мы яе стварылі разам з кітайцамі, а зараз завяршаем будаўніцтва завода па вытворчасці для пачатку 60 тыс. аўтамабіляў у год", — заявіў ён.

Лукашэнка адзначыў, што беларускія аўтамабілі нядрэнна прадаюцца ў Расіі. "Мы не шмат іх цяпер вырабляем, тры мадэлі, я іх усе апрабаваў асабіста. Адзін з гэтых аўтамабіляў мы з вялікім задавальненнем будзем эксплуатаваць і для дзяржслужачых, і для суб'ектаў гаспадарання", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, гэта была яго мара — "мець у Беларусі аўтамабіль, які мы можам прадаць "па цане ад 9 да 20 тысяч долараў. "А калі мы завод запусцім, гэта будзе яшчэ танней", — дадаў ён.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, які прысутнічаў на прэс-канферэнцыі, паведаміў, што першую чаргу завода плануецца запусціць у першым квартале 2017 года. Паводле яго слоў, завод разлічаны на вытворчасць 120 тыс. аўтамабіляў у год.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН