Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/01/11/883537_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.03.2017 07:23
11.01.2017 14:26 Грамадства, Эканоміка

"Белтэлекам" спыняе аказанне паслуг камутаванага доступу (dial-up) у інтэрнэт

Мінск, 11 студзеня. З 1 лютага 2017 года РУП "Белтэлекам" спыняе камерцыйнае аказанне паслуг "Камутаваны беспарольны доступ у сетку інтэрнэт" і "Камутаваны доступ у сетку інтэрнэт з выкарыстаннем перадаплачаных інтэрнэт-карт". Пра гэта паведамляецца на сайце "Белтэлекама".

"Для доступу ў сетку інтэрнэт можна скарыстацца іншымі дзейнымі прапановамі РУП "Белтэлекам" з больш высокай хуткасцю доступу", — гаворыцца ў паведамленні аператара.

Камутаваны доступ — адзін з найбольш простых спосабаў доступу ў інтэрнэт. Такі сэрвіс па-англійску называецца dial-up. Як раней адзначалі ў "Белтэлекаме", гэты варыянт падключэння вельмі зручны тым абанентам, якім інтэрнэт патрабуецца толькі час ад часу.

Для таго каб скарыстацца паслугамі камутаванага доступу ў інтэрнэт, патрэбны камп'ютар з мадэмам і тэлефонная лінія. Пры гэтым падчас працы ў інтэрнэце тэлефонная лінія занятая. Максімальная тэарэтычная хуткасць складае 56 кбіт/с.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН