Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/01/12/883606_883607_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.04.2017 14:52
12.01.2017 09:44 Грамадства

З уздзенскай гімназіі з-за задымлення было эвакуявана 556 чалавек

Мінск, 12 студзеня. З Уздзенскай раённай гімназіі з-за задымлення было эвакуявана 556 чалавек.

Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, 11 студзеня ў 9.00 сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі было выяўлена задымленне ў памяшканні электрашчытавой на першым паверсе трохпавярховага будынка гімназіі, які размешчаны ва Уздзе на бульвары Дзяржынскага, 12.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыяй аб'екта з будынка эвакуіраваны 92 работніка і 464 навучэнцы. Ніхто не пацярпеў.

Прычынай задымлення стала кароткае замыканне электраправодкі.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН