Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/01/12/883615_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.02.2017 04:10
12.01.2017 10:06 Грамадства

Рассельгаснагляд не прапусціў у Расію больш за 25 тон мяса птушкі з Магілёва і Віцебска

Магілёў, 12 студзеня. Забаронены ўвоз у Расійскую Федэрацыю дзвюх партый мяса птушкі вытворчасці ТАА "Вітконпрадукт" і філіяла "Сервалюкс-Агра" СЗАТ "Сервалюкс".

Паводле звестак упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, грузы агульнай вагой больш за 25 тон накіроўваліся ў Смаленск і Маскву і суправаджаліся ветэрынарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі.

Падчас кантролю на пункце папярэдняга паведамлення "Чырвоная горка" ў Смаленскай вобласці інспектары Рассельгаснагляду ўстанавілі, што прадукцыя філіяла "Сервалюкс-Агра" перавозілася ў аўтамабілі, што знаходзіцца ў нездавальняючым ветэрынарна-санітарным стане, а мяса птушкі, выпрацаванае ТАА "Вітконпрадукт", перавозілася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, усталяванага вытворцам і пазначанага ў пасведчанні якасці. Акрамя гэтага выяўленая прадукцыя без дат вырабу і суправаджальных дакументаў.

Атрымаць каментары ў "Сервалюксе" адносна прэтэнзій расійскіх спецыялістаў пакуль не ўдалося, а ў "Вітконпрадукт" заявілі, што не атрымлівалі інфармацыю аб выяўленых Рассельгаснаглядам парушэннях.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН