Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/01/12/883617_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 11:59
12.01.2017 10:57 Палітыка

Беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгі

Мінск, 12 студзеня. Беларуская дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Яўгенам Шастаковым узяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгі, якая адбылася 10 студзеня.

Як паведаміла прэс-служба МЗС, у межах афіцыйных мерапрыемстваў адбылася кароткая гутарка намесніка міністра Шастакова з кіраўніком нікарагуанскай дзяржавы, падчас якой абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін.

Падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Нікарагуа 9—11 студзеня Шастакоў сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Нікарагуа па пытаннях інвестыцый Лаўрэанам Артэгам, міністрам развіцця, прамысловасці і гандлю Арландам Саларсанам, намеснікам міністра замежных спраў па справах Усходняй Еўропы і Азіі Луісам Малінам Куадрам і нацыянальным дырэктарам па пераадоленні надзвычайных сітуацый Гільермам Гансалесам.

Падчас сустрэч бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, а таксама ўзаемадзеянне ў пытаннях пераадолення надзвычайных сітуацый прыроднага характару. Асаблівая ўвага надавалася арганізацыі ўзаемнага абмену візітамі афіцыйных дэлегацый і прадстаўнікоў дзелавых колаў у 2017 годзе, далейшаму пашырэнню дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

Падчас наведвання прадпрыемства Autos Alemanes, якое займаецца прасоўваннем беларускіх трактароў, шын і іншай складанатэхнічнай прадукцыі, былі абмеркаваныя перспектывы замацавання прадукцыі вядучых беларускіх вытворцаў на рынках Нікарагуа і суседніх краін Цэнтральна-Амерыканскага рэгіёна.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН