Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/01/12/883620_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2017 05:46
12.01.2017 11:23 Палітыка

Пасол Беларусі правёў шэраг сустрэч у Ватыкане, у тым ліку з папам Францыскам

Мінск, 12 студзеня. Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі і пры Святым прастоле па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік 9—12 студзеня знаходзіўся з рабочай паездкай у Ватыкане.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Алейнік прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі папы рымскага Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым прастоле, падчас якой адбылася яго кароткая размова з пантыфікам.

Беларускі дыпламат таксама сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі (міністрам замежных спраў) Ватыкана арцыбіскупам Полам Галахерам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у маі 2016 года.

Пасол Беларусі таксама сустрэўся з дырэктарам Музеяў Ватыкана Барбарай Джатай і прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні. Падчас сустрэч "разгледжаныя крокі па далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры", паведамляе прэс-служба.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН