Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/01/12/by_media_kupala-god_vid/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2017 03:08
12.01.2017 09:31 Відэа, Грамадства

Адкрыццё святкаванняў у гонар 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Сёлета будзе адзначацца 135-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Першай у чарадзе святочных мерапрыемстваў стала прэзентацыя 11 студзеня гравюры з партрэтам класіка беларускай літаратуры працы рускага мастака Мікалая Паўлава.

Гэты партрэт Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы падарыў старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Сяргей Кандыбовіч.

Вольга Пархімовіч, загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы: "Ужо цяпер, у студзені, мы гаворым пра тое, што гэты год для беларусаў знакавы. Янка Купала — гэта асоба, без якой немагчыма ўявіць беларускі народ".

Барыс Святлоў, міністр культуры Беларусі: "Для мяне Янка Купала заўсёды быў узорам, прыкладам самаадданага служэння Радзіме".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН