Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/03/07/892059_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.05.2017 07:21
07.03.2017 15:47 Грамадства

Былы апостальскі нунцый у Беларусі і дырэктар комплекса музеяў Ватыкана ўзнагароджаныя ордэнам Францыска Скарыны

Мінск, 7 сакавіка. Апостальскі нунцый ва Украіне, былы апостальскі нунцый у Беларусі (у 2011—2015 гады) Клаўдыя Гуджэроці і дырэктар установы "Музеі Ватыкана" Антоніа Паалучы ўзнагароджаныя ордэнам Францыска Скарыны "за значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам".

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 сакавіка.

У снежні 2015 года, прымаючы Клаўдыя Гуджэроці з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, Лукашэнка назваў яго "лепшым з паслоў Ватыкана". "Вы нас заўсёды падтрымлівалі. Мы з вамі шмат зрабілі для ўстанаўлення добрых сувязяў, і ў перспектыве, я думаю, мы зробім усё для таго, каб адбыліся мае сустрэчы з папам рымскім на самым высокім узроўні. <...> Ваша місія была сумленнай, адкрытай, прынцыповай, часам нават не дыпламатычнай, а агульначалавечай. Вы да некаторых пытанняў узаемаадносін Беларусі не толькі з Ватыканам, але і з іншымі дзяржавамі падыходзілі, зыходзячы з інтарэсаў Беларусі, нашага народа. І вось за гэта перш за ўсё я вам удзячны", — сказаў Лукашэнка.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН