Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/03/20/894267_894268/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2017 12:15
20.03.2017 17:19 Грамадства

Следчыя органы праводзяць праверку па факце атручэння чадным газам сям'і ў Стоўбцах

Мінск, 20 сакавіка. Стаўбцоўскі раённы аддзел СК праводзіць праверку па факце атручэння ўгарным газам сям'і, у тым ліку траіх дзяцей.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланогая, вечарам 19 сакавіка ў бальніцу былі дастаўлены муж з жонкай разам з непаўналетнімі дзецьмі з прыкметамі атручэння чадным газам.

У ходзе праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што дома ў пацярпелых, у кватэры ў Стоўбцах, эксплуатаваўся газавы кацёл. Паводле папярэдняй інфармацыі, атручэнне адбылося з-за неналежнай працы выцяжной сістэмы вентыляцыйных каналаў.

Для ўстанаўлення акалічнасцяў таго, што адбылося, следствам праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, у ліку якіх экспертызы, а таксама вывучаюцца дакументы на прадмет даследавання кампетэнтнымі службамі спраўнасці газавага абсталявання і стану вентыляцыйных каналаў.

Нагадаем, 26 студзеня мінулага года ў Барысаве ад атручэння чадным газам загінулі шэсць чалавек — дзве сям'і, у тым ліку двое дзяцей. А 5 лютага 2016 года — дзве работніцы кафэ ў Слуцку.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН