Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/03/20/894331_894332/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2017 12:15
20.03.2017 18:33 Грамадства

У Беларусь не пусцілі грамадзяніна Японіі, які падазраецца ў датычнасці да тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава"

Мінск, 20 сакавіка. У Нацыянальным аэрапорце Мінск вечарам 19 сакавіка ў ходзе памежнага кантролю пасажыраў рэйса Кіеў — Мінск быў выяўлены грамадзянін Японіі 1969 года нараджэння. У ходзе праверкі высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў спісе асоб, уезд якім на тэрыторыю Беларусі закрыты або непажаданы.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, адзнакі ў пашпарце замежніка сведчылі пра тое, што ён знаходзіўся ва Украіне і Іраку падчас правядзення ў краінах баявых дзеянняў. Акрамя таго, аналіз адкрытых крыніц інфармацыі паказаў, што грамадзянін Японіі затрымліваўся на тэрыторыі Ірака па падазрэнні ў дачыненні да дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" ў кастрычніку 2016 года.

Грамадзянін Японіі праз дзяржаўную мяжу Беларусі не прапушчаны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН