Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/03/20/894340_894341/
Дата раздрукоўкі: 24.06.2017 01:27
20.03.2017 19:00 Эканоміка, Грамадства

Мабільны аператар "МТС" павысіць кошт шэрагу паслуг

Мінск, 20 сакавіка. Мабільны аператар "МТС" павысіць тарыфы на шэраг паслуг 1 красавіка.

Як растлумачылі ў кампаніі, змяненне тарыфаў абумоўлена ростам дадатковых выдаткаў кампаніі на развіццё сеткавай інфраструктуры сотавай сувязі, укараненнем новых тэхналогій, павышэннем якасці паслуг. Змена кошту складзе не больш за 9% у бок павелічэння да ўзроўню наяўных тарыфаў, сцвярджаюць у кампаніі.

Пры гэтым не зменіцца кошт ўнутрысеткавых званкоў на тарыфах "МТС Смарт" і "МТС Смарт+", кошт паслуг на тарыфе "МТС Смарт Безлимитище", памер акцыйнай абаненцкай платы для новых абанентаў на ўсёй лінейцы тарыфаў "МТС Смарт".

З новымі тарыфнымі прапановамі можна азнаёміцца на сайце кампаніі "МТС".

СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" — найбуйнейшы па колькасці абанентаў аператар у Беларусі (больш як 5,3 мільёна карыстальнікаў).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН