Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/03/20/by_media_bajpkf_vid/
Дата раздрукоўкі: 24.06.2017 01:24
20.03.2017 15:49 Відэа, Грамадства

Журналістка Галіна Абакунчык мае намер абскардзіць рашэнне суда аб штрафе за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі

20 сакавіка кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў правяло прэс-канферэнцыю ў сувязі з затрыманнямі журналістаў.

Андрэй Бастунец, старшыня БАЖ: "Мы адразу ж прынялі заяву ў сувязі з гэтымі падзеямі. А ў пятніцу былі накіраваныя лісты міністру ўнутраных спраў і Генеральнаму пракурору, у якіх мы патрабуем правесці расследаванне таго, што адбылося. Нагадваем, што журналіст мае права знаходзіцца ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, незалежна ад таго, дазволеныя яны ці не. Звяртаем увагу, што супрацоўнікі міліцыі ў многіх выпадках працавалі ў цывільным, што гэта можа быць выключэннем, але не нормай".

Галіна Абакунчык, карэспандэнт "Радыё Свабода": "Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што на наступны дзень пасля таго, як адбыўся суд, з МЗС паведамілі, што адмовяць мне ў акрэдытацыі на наступны год. Г.зн., гэта ці то сумесныя дзеянні МУС і МЗС, каб не даць легальнай магчымасці працаваць журналістам. Ці то гэта страх МЗС, каб не фігураваць у міліцэйскіх зводках. Замест таго каб абараняць журналістаў, МЗС далучаецца да гэтых незаконных дзеянняў. Калі мы гэта не спынім, то гэта можа быць пачаткам спынення легальнай, законнай дзейнасці журналістаў іншых замежных СМІ.

Будзем спрабаваць абскардзіць рашэнне суда. Хоць няма ніякай надзеі, што мы даможамся абскарджання. Я ўпэўненая, што не для таго давалі штрафы, каб іх потым адмяніць".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН