Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/04/21/899879_258963/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2017 22:36
21.04.2017 10:05 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка выступае з пасланнем да народа і парламента

Мінск, 21 красавіка. Аляксандр Лукашэнка выступае са штогадовым пасланнем да беларускага народа і парламента. Выступленне праходзіць падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
"На мерапрыемства запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу", — паведаміла напярэдадні прэс-служба прэзідэнта.

Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН у акрэдытацыі на мерапрыемства адмоўлена.

Прамую трансляцыю з Авальнай залы Дома ўрада вядуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Тэлевізійная версія паслання будзе паказаная ў вячэрнім эфіры беларускіх каналаў.

Летась Лукашэнка выступаў з пасланнем таксама 21 красавіка. Яно было рэкордна кароткім — доўжылася паўтары гадзіны. Напрыклад у 2012 і 2015 гадах выступленне прэзідэнта з пасланнем народу і парламенту працягвалася прыблізна дзве гадзіны, у 2013 і 2014 гадах — 2 гадзіны 40 хвілін.

Паводле традыцыі пасля паслання кіраўнік дзяржавы адказвае на пытанні парламентарыяў. Летась прамая трансляцыя завяршылася адразу пасля выступу Лукашэнкі, хоць да гэтага некалькі гадоў адказы на пытанні таксама трансляваліся ў прамым эфіры. Ці будуць транслявацца адказы на пытанні сёння, невядома.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН