Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/04/21/899979_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.06.2017 13:37
21.04.2017 13:57 Грамадства, Культура

Лукашэнка: Я ніколі за ўсё жыццё не кідаў інтэлігенцыі падачкі ў выглядзе грошай або чагосьці яшчэ

Мінск, 21 красавіка. Дзяржава гатовая падтрымліваць таленавітых людзей, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка са штогадовым пасланнем беларускаму народу і парламенту.

"Няпраўда, што ў нас няма грошай падтрымаць таленавітых людзей. Трэба быць сумленным (можа, гэта каму і не спадабаецца) — у нас не хапае талентаў, якім трэба заплаціць. Давайце гэтых людзей, давайце, мы будзем іх падтрымліваць. Але толькі таленавітых", — падкрэсліў ён.

Лукашэнка заявіў, што "ніколі за ўсё жыццё не кідаў інтэлігенцыі падачкі ў выглядзе грошай або чагосьці яшчэ (гранты, грошы)". "Яны публічныя, самі прымаюць рашэнні, хто больш таленавіты. Я ніколі не імкнуўся танна купляць сваю беларускую інтэлігенцыю, тым самым яе зневажаючы, знішчаючы. Таму таленавіты — пакладзі на стол вынік, атрымай і грошы, і прызнанне. Для таленавітага чалавека грошы не галоўнае, хоць гэта важна, але не галоўнае. Яму патрэбна прызнанне, павага, яго павінны ведаць у грамадстве", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, толькі з яго падачы на тэлебачанні сёння "раскручваюць таленты". "Няўжо вы самі гэтага не разумееце?" — звярнуўся ён да чыноўнікаў ад культуры.

Лукашэнка запэўніў, што дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць адораных людзей, асабліва тых, кім "захапляюцца мільёны і хто прадстаўляе краіну".

"Нам дарагая выразная мова, які трэба берагчы, вывучаць, развіваць", — адзначыў прэзідэнт. Ён нагадаў, што сёлета Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Полацку. "Пяць стагоддзяў таму выйшла першая кніга нашага асветніка Францыска Скарыны. Яго справа дазволіла заявіць ўсёй Еўропе: "Ёсць такі народ — беларусы!" — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў шматнацыянальнасць і шматканфесійнасць Беларусі. "Такая культурная, рэлігійная разнастайнасць з`яўляецца не яблыкам разладу, як у іншых кутках планеты, а служыць узбагачэнню", — сказаў кіраўнік дзяржавы. У гэтым, лічыць ён, вялікая роля і дзяржавы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН