Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/04/21/899996_123456/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2017 01:57
21.04.2017 14:27 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка заклікаў беларускі народ да адзінства

Мінск, 21 красавіка. Завяршаючы пасланне народу і парламенту 21 красавіка, Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларускі народ да адзінства.

"Каб захаваць у недатыкальнасці суверэнітэт маладой беларускай дзяржавы, трэба многае. Але найперш — адзінства, адзінства і яшчэ раз адзінства ўсіх нас, усяго нашага беларускага народа. Гэта не проста словы. Гэта няўхільны закон, выпрацаваны на аснове нашага гістарычнага вопыту", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, "калі нацыя адзіная, яна ў стане вырашыць найважнейшыя задачы, таму што яна можа мабілізавацца і сканцэнтраваць намаганні на прыярытэтных кірунках".

Ён адзначыў, што беларускі народ стагоддзямі "раздзіралі, рабавалі, знішчалі, у лепшых выпадках проста не заўважалі". "Таму ён заўсёды марыў аб свабодзе, каб ні на каго не аглядаючыся, жыць сваім розумам, акультурваць родную зямлю, каб развіваць нацыянальныя традыцыі, культуру, мірна працаваць дзеля сябе, сваіх родных на карысць шматпакутнай радзімы", — падкрэсліў Лукашэнка.

"І вось мара сбылася — мы жывём у незалежнай дзяржаве", — сказаў ён, падкрэсліўшы, што гэтую свабоду заваяваць было "неймаверна цяжка". "Але значна цяжэй будзе адстаяць яе, калі сёння свет счапіўся ў новай геапалітычнай сутычцы, мы гэта разумеем і адчуваем з асаблівай вастрынёй", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, Беларусь валодае "моцным эканамічным патэнцыялам, які выстаяў пад ударамі сусветных крызісаў".

"Нягледзячы ні на што мы заўсёды працягвалі ісці наперад, укладваючы сродкі ў мадэрнізацыю прадпрыемстваў, сацыяльнае развіццё. Знаходзілі сяброў і партнёраў па ўсім свеце, асвойвалі новыя рынкі збыту нашай прадукцыі. Таму маем усё, каб падняць эканоміку, запусціць найважнейшыя праекты, надаць новы імпульс дзелавой ініцыятыве і творчай
энергіі людзей. Галоўнае — мець волю да перамогі, веру ва ўласныя сілы. Гэта значыць, што ўсё ў нашых руках і мы ўсё ўмеем рабіць. І мы з вамі ўсё гэта зробім", — перакананы Лукашэнка.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН