Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/04/21/900009_123456/
Дата раздрукоўкі: 01.05.2017 07:11
21.04.2017 15:49 Грамадства

У Брэсце забіты 35-гадовы таксіст

Брэст, 21 красавіка. Супрацоўнікі праваахоўных органаў устанаўліваюць абставіны забойства 35-гадовага брэстаўчаніна.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, цела мужчыны з прыкметамі смерці крымінальнага характару знойдзена 20 красавіка прыкладна ў 13.00 у меліярацыйным канале паблізу вёскі Дружба Брэсцкага раёна. Мужчына працаваў у Брэсце таксістам як індывідуальны прадпрымальнік.

Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачата справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Абставіны злачынства і асоба злачынцы высвятляюцца. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці брэстаўчаніна прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Дакументы, а таксама каштоўныя рэчы пры мужчыну не знойдзеныя. Аўтамабіль-таксі "Опель-Амега" серабрыстага колеру, тып кузава "седан", рэгістрацыйны знак 1ТАХ 2132 (7073 АС-1) абвешчаны ў вышук.

Следчыя звяртаюцца да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб здарэнні або пра месцазнаходжанне аўтамабіля, патэлефанаваць па нумарах: 8-0162-27-37-81, 8-0162-27-37-00 (дзяжурная часць УСК па Брэсцкай вобласці) або на лінію 102.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН