Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/04/28/900925_558962/
Дата раздрукоўкі: 26.06.2017 13:39
28.04.2017 16:12 Палітыка, Грамадства

У Пінску ў актывіста руху "За Свабоду" Ігара Салаўя супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі аргтэхніку

Брэст, 28 красавіка. У Пінску ў мясцовага актывіста руху "За Свабоду" Ігара Салаўя супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі аргтэхніку.

Як паведаміў БелаПАН актывіст, 28 красавіка блізу 13.00 да яго дадому прыйшлі тры супрацоўнікі міліцыі і паказалі пастанову аб аглядзе кватэры, санкцыянаваным пракуратурай.

"Шукалі ўлёткі з заклікам выйсці 1 мая на цэнтральную плошчу ў Пінску. Агляд доўжыўся прыблізна гадзіну. Ніякіх улётак не знайшлі, таму што іх не было. Канфіскавалі мой камп'ютар для праверкі, — сказаў Салавей. — Я думаю, гэты агляд абумоўлены тым, што міліцыя лічыць мяне арганізатарам у нашым горадзе акцый за адмену дэкрэта "аб дармаедах".

7 красавіка суд Пінскага раёна і Пінска прыгаварыў Салаўя да пяці сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі супраць дэкрэта № 3, якая прайшла ў райцэнтры 26 сакавіка, а таксама аштрафаваў на 10 базавых велічыняў (230 рублёў) за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН