Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/05/05/901965_554788/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:49
05.05.2017 17:02 Палітыка

Рух "За Свабоду" плануе правесці серыю пікетаў у падтрымку арыштаваных па справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў"

Мінск, 5 мая. Рух "За Свабоду" плануе правесці серыю пікетаў у падтрымку арыштаваных па справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў". Першая заяўка на правядзенне такой акцыі 5 мая пададзеная ў Мінгарвыканкам, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Серыю гэтых акцый ініцыятары назвалі "каруселлю пікетаў". У заяўцы адзначана, што пікеты будуць праводзіцца "ў знак салідарнасці з затрыманымі ў другой палове сакавіка ў межах крымінальнай справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў". Іх мэта — прыцягнуць увагу грамадства да гэтай крымінальнай справы, якая, на думку прадстаўнікоў арганізацыі, распачатая з-за надуманых прычын у дачыненні да патрыётаў і "мае відавочныя прыкметы палітычнай матываванасці".

Першую акцыю плануецца правесці днём 20 мая. Заяўнікі прапануюць гарадскім уладам на выбар варыянты месцы: ля КДБ, СІЗА № 1 на Валадарскага, на плошчы Бангалор альбо ў любым іншым пункце сталіцы.

На думку члена рады руху "За Свабоду" Арцёма Лявы, важна выказваць салідарнасць з людзьмі, "якія паказалі сябе сваёй грамадскай дзейнасцю сапраўднымі беларускімі патрыётамі". "Абуральна, што ўдар рэпрэсіўнай сістэмы накіраваны на такіх людзей", — цытуе яго прэс-служба руху.

Згодна з наяўнымі звесткамі, за кратамі застаюцца 18 абвінавачаных па справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў". Першапачаткова было затрымана 26 чалавек.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН