Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/05/26/eu_eu_904838_904839/
Дата раздрукоўкі: 19.01.2018 12:33
26.05.2017 14:12 Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

Вільнюская паліцыя ўстанавіла асобу чалавека, які кінуў петарду на тэрыторыю пасольства Беларусі

Мінск, 26 мая. Вільнюская паліцыя паведаміла, што ўстанавіла асобу мужчыны, які падазраецца ў тым, што кінуў петарду на тэрыторыю пасольства Беларусі ў літоўскай сталіцы. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал delfi.lt.

Апублікавана таксама фота падазраванага, зробленае з камер відэаназірання.

Прадстаўнік галоўнага камісарыята паліцыі Вільнюскай акругі Паўлюс Радзвілавічус паведаміў, што гэты чалавек раней у поле зроку паліцыі не трапляў. Яму выстаўленае падазрэнне ў парушэнні грамадскага парадку.

Як раней паведаміў БелаПАН прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Вільнюсе Павел Слюнькін, увечары 18 мая ў двор дыппрадстаўніцтва на вуліцы Міндаўга, 13, быў кінуты неўстаноўлены прадмет, як мяркуецца, петарда. Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся каля 20 гадзін. Ніхто не пацярпеў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН