Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/02/906013_589647/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2017 21:09
02.06.2017 18:29 Спорт, Грамадства

Урад: Гатоўнасць мінскага стадыёна "Дынама", дзе праводзяць рэканструкцыю, — 50%

Мінск, 2 чэрвеня. Гатоўнасць мінскага стадыёна "Дынама", дзе праводзяць рэканструкцыю, — 50%, паведаміла прэс-служба ўрада паводле вынікаў чарговага пасяджэння рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, якое прайшло 2 чэрвеня пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

Маналітныя працы на стадыёне "практычна завершаныя", на паўночнай, паўднёвай, усходняй трыбунах вядуцца апрацоўчыя работы, трыбуны "ужо на 90%" гатовыя для ўстаноўкі крэслаў. Рэканструкцыю аб'екта плануецца завяршыць у снежні. "Адзін з самых складаных этапаў работ — мантаж металаканструкцый навеса, які будзе накрываць 60-70% глядацкіх месцаў", — адзначаецца ў рэлізе.

Кабякоў наведаў "Дынама", а перад гэтым агледзеў прылеглыя да стадыёна тэрыторыі, у тым ліку 3-й гарадской клінічнай бальніцы, і даручыў заняцца іх добраўпарадкаваннем.

Стадыён, рэканструкцыя якога вядзецца ўжо пяць гадоў, павінен прыняць II Еўрапейскія гульні.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН