Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/07/906526_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 14:04
07.06.2017 12:56 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па Украіне

Мінск, 7 чэрвеня. У Мінску 7 чэрвеня праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, пачалася сустрэча рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы. Перамовы ў закрытым для прэсы рэжыме ў гэты раз праходзяць не ў "Прэзідэнт-гатэлі", а ў комплексе "Дыпсэрвіс-хол".

Папярэдні раунд перамоў па Украіне ў Мінску адбыўся 24 мая. Паводле яго вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што першая дэкада мая стала для грамадзянскага насельніцтва Данбаса адной з самых смяротных за доўгі час. Паводле яго слоў, колькасць загінулых грамадзянскіх асоб у зоне канфлікту павялічылася за год на 120%. На думку дыпламата, тое, што адбываецца, уяўляе сабой "відавочнае парушэнне мінскіх дамоўленасцяў і зусім недапушчальна". "Я асуджаю такое развіццё падзей і заклікаю ўсіх удзельнікаў канфлікту паважаць чалавечае жыццё, выконваць свае абавязацельствы па міжнародным праве і абараняць грамадзянскае насельніцтва па абодва бакі ад лініі судакранання", — заявіў Сайдзік.

Таксама прадстаўнік АБСЕ паведаміў аб намеры кантактнай групы на працягу тыдня пасля пасяджэння 24 мая ўдакладніць спісы асуджаных для абмену паміж бакамі ў фармаце "ўсіх на ўсіх".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН