Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/10/907154_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2017 23:46
10.06.2017 14:36 Спорт

ХК "Дынама-Мінск" заключыў кантракты з форвардам і варатаром зборнай Беларусі

Мінск, 10 чэрвеня. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" прадоўжыў кантракт з нападаючым зборнай Беларусі Яўгенам Кавыршыным. Новае пагадненне разлічана на два гады, паведамляе прэс-служба каманды.

У мінулым сезоне Кавыршын правёў за "Дынама" 47 матчаў, у якіх набраў 18 (8+10) ачкоў пры паказчыку карыснасці "+3". На апошнім чэмпіянаце свету ў складзе зборнай Беларусі 31-гадовы форвард адзначыўся 3 (2+1) баламі і паказчыкам "-3" у 7 гульнях. Па выніках турніру трэнерскі штаб уключыў Яўгена Кавыршына у топ-3 лепшых гульцоў каманды.

Напярэдадні клуб таксама паведаміў аб падпісанні кантракта на адзін сезон з 23-гадовым галкіперам зборнай Міхаілам Карнаухавым. У мінулым сезоне ён правёў за "Дынама" 4 матчы, у якіх адбіў 75% кідкоў. Кіраўніцтвам краіны і федэрацыі перад "Дынама" пастаўлена задача ў наступным сезоне абысціся мінімальнай колькасцю легіянераў.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН