Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/13/907389_907390/
Дата раздрукоўкі: 24.11.2017 21:31
13.06.2017 10:09 Палітыка, Грамадства

Кіраўнік КДБ Вакульчык лічыць заўчасным гаварыць аб тым, ці дойдзе справа "Белага легіёну" да суда

Мінск, 13 чэрвеня. Кіраўнік КДБ Беларусі Валерый Вакульчык лічыць заўчасным гаварыць аб тым, ці дойдзе справа "Белага легіёну" да суда. Пра гэта ён заявіў 13 чэрвеня журналістам у Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне, ці дойдзе справа да суда з улікам таго, што яе фігурантаў пачалі адпускаць.
"Гэта заўчасна казаць пра гэтыя пытанні. Справа ў тым, што следства аб'ектыўна разбіраецца з тымі праблемамі, якія ёсць, — сказаў Вакульчык. — Вы выдатна ведаеце, што абвінавачанні сур'ёзныя былі выстаўленыя, але ў каго не было доказаў або хто невінаватыя, ім усё спынена. І гэта праца ідзе для таго, каб аб'ектыўна разабрацца".

Затрыманні па абвінавачанні ў падрыхтоўцы беспарадкаў пачаліся пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка заявіў аб "баевіках, якія рыхтуюць правакацыю са зброяй". КДБ распачаў крымінальную справу па факце навучання і падрыхтоўкі да ўдзелу ў масавых беспарадках. Па справе было затрымана больш за 30 чалавек: былыя актывісты спартыўна-патрыятычнага клуба "Белы легіён" (арганізацыя спыніла сваю дзейнасць больш за 15 гадоў таму), афіцыйна зарэгістраванага клуба "Патрыёт" і не зарэгістраванага ў Беларусі "Маладога фронту". Пасля некаторым змянілі меру стрымання (падпіска аб нявыездзе, хатні арышт).

Паводле звестак праваабаронцаў, цяпер пад вартай застаюцца 14 фігурантаў справы. Спынены крымінальны пераслед у дачыненні да намесніка старшыні аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргея Кулініча, членаў "Маладога фронту" Сяргея Пальчэўскага, Дзмітрыя Дашкевіча і Рамана Васільева. Абвінавачанні таксама знятыя з кіраўніка бабруйскага клуба "Патрыёт" Мікалая Міхалькова і яго сына Яна.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН