Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/14/907669_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2017 21:20
14.06.2017 15:53 Эканоміка, Фінансы

Мінфін: Далейшы рост дзярждоўгу можа прывесці да дадатковых рызыкаў

Мінск, 14 чэрвеня. Па выніках 2016 года дзяржаўны доўг Беларусі, у тым ліку знешні, з`яўляецца кіраваным і абслугоўваным, заявіў першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч 14 чэрвеня на пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах пры разглядзе законапраекта аб справаздачы па выкананні дзяржаўнага бюджэту ў мінулым годзе.
"Дзяржаўны доўг на пачатак года склаў 39,2 млрд рублёў, гэта 41,7% ВУП пры парогавым значэнні 50%. Такі ўзровень доўгу з`яўляецца кіраваным і абслугоўваным, але далейшы яго рост можа прывесці да дадатковых рызыкаў", — сказаў Ермаловіч.

Прадстаўнік міністэрства падкрэсліў, што Мінфін і ўрад "прыкладаюць усе намаганні, каб абмежаваць рост дзяржаўнага доўгу і паменшыць пазыковую нагрузку на бюджэт". Ермаловіч адзначыў, што ў 2016 годзе Беларусь своечасова і ў поўным аб`ёме ажыццявіла плацяжы па пагашэнні і абслугоўванні дзяржаўнага доўгу, за год на яго абслугоўванне і выкананне абавязацельстваў накіравана больш за 7 млрд рублёў. З гэтай сумы 3,2 млрд — абслугоўванне знешняга доўгу.

"Акрамя прыцягнення сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця былі прыцягнуты сродкі на ўнутраным фінансавым рынку, каб разлічыцца па гэтых даўгах", — сказаў Ермаловіч.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН