Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/15/eu_eu_907767_907768/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2017 03:35
15.06.2017 11:09 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Кіраўнік МЗС Беларусі Макей знаходзіцца з афіцыйным візітам у Чэхіі

Мінск, 15 чэрвеня. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 15—16 чэрвеня наведвае Чэшскую Рэспубліку.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас афіцыйнага візіту запланаваны перамовы Макея з прэм'ер-міністрам Чэхіі Богуславам Собаткам і міністрам замежных спраў Любамірам Зааралекам. "Бакі абмяркуюць увесь комплекс пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, развіццё дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі, а таксама перспектывы далейшага пашырэння беларуска-чэшскага супрацоўніцтва ў розных галінах", — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама прыме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якія пройдуць у Празе, і наведае Чэшска-беларускую гандлёва-прамысловую палату.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН