Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/15/eu_eu_907780_907781/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2017 03:36
15.06.2017 12:25 Эканоміка, Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

Мытнікі Беларусі і Польшчы разгледзелі прапановы па павелічэнні прапускной здольнасці на мяжы

Мінск, 15 чэрвеня. Удасканаленне мытных аперацый у рамках двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавала кіраўніцтва Гродзенскай рэгіянальнай мытні, Палаты падатковай адміністрацыі ў горадзе Беластоку і Падляшскага мытна-падатковага ўпраўлення.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, удзельнікі сустрэчы, якая адбылася ў Гродне, разгледзелі прапановы па павелічэнні прапускной здольнасці на беларуска-польскім участку мяжы, удасканаленні працы ў пунктах пропуску "Брузгі — Кузніца Беластоцкая" і "Бераставіца — Баброўнікі". Таксама мытнікі вызначылі падыходы да вырашэння важных задач па павелічэнні грузапатоку, мінімізацыі ўтварэння чэргаў на мяжы ў выхадныя, святочныя дні і ў сезон адпачынкаў.

Прадстаўнікі беларускіх і польскіх мытных органаў наведалі транспартна-лагістычны цэнтр, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці з пунктам мытнага афармлення "Брузгі-2". Са станоўчым вопытам прымянення бестранзітнай тэхналогіі ажыццяўлення мытных аперацый госці азнаёміліся ва ўнутраным пункце мытнага афармлення "Брузгі-ТЛЦ".

Паводле інфармацыі ДМК, далейшае ўзаемадзеянне беларускага і польскага бакоў працягнецца, у тым ліку ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча — Беларусь — Украіна" на 2014—2020 гады Еўрапейскага інструмента добрасуседства.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН