Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/15/eu_eu_907801_907802/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2017 00:05
15.06.2017 13:42 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Сейм Літвы прыняў закон аб тым, што Беларуская АЭС уяўляе пагрозу для літоўскай нацыянальнай бяспекі

Мінск, 15 чэрвеня. Сейм Літвы 15 чэрвеня прыняў закон аб прызнанні Беларускай АЭС, якая будуецца, небяспечнай і аб тым, што яна ўяўляе пагрозу для літоўскай нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і грамадскага здароўя. За прыняцце закона прагаласавалі 104 дэпутаты, паведамляе навінавы партал ru.delfi.lt.

Як лічыць кіраўнік парламенцкага камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Вітаўтас Бакас, прыняты закон будзе мець вялікае значэнне. "Як у сярэдняй, так і ў доўгатэрміновай перспектыве ён будзе мець вялікае значэнне для бяспекі людзей, якасці іх жыцця і прагрэсу дзяржавы", — заявіў Бакас. Будуючы небяспечную АЭС, Беларусь парушае тры міжнародныя канвенцыі, праект з`яўляецца непразрыстым, дадаў ён.

Раней літоўскі сейм прыняў закон, якім плануецца абмежаваць імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расіі.

Беларуская АЭС узводзіцца за кошт крэдыту Расіі, для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 — тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення з выкарыстаннем вода-вадзянога энергетычнага рэактара ВВЭР-1200. Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 года. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2019 год, другога — на 2020-ты.

Літва сцвярджае, што работы вядуцца без выканання патрабаванняў бяспекі і экалагічных стандартаў. Мінск гэтыя прэтэнзіі адхіляе.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН