Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/16/907969_907970/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2017 03:20
16.06.2017 13:25 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША працягвае расці, расійскі рубель падае

Мінск, 16 чэрвеня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 чэрвеня беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША, пры гэтым умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,1065 рубля.

Курс долара вырас на 0,0034 рубля (0,18%) і склаў 1,8874 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0116 рубля (0,35%) і склаў 3,2692 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу цэны на нафту вагаюцца каля адзнакі 47 долараў ЗША за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 29,71 капейкі, склаўшы 57,7408 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН