Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/16/907981_907982/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2017 21:11
16.06.2017 14:17 Эканоміка, Фінансы

"БСБ Банк" зрабіў рэкамендацыі для кліентаў, якія знаходзяцца за мяжой

Мінск, 16 чэрвеня. Пазбаўлены ліцэнзіі на асобныя аперацыі з фізічнымі асобамі "БСБ Банк" даў рэкамендацыі для кліентаў, якія на гэты момант знаходзяцца за мяжой і не змогуць вярнуцца ў Беларусь да 26 чэрвеня.

"Вы можаце папрасіць вашых сваякоў або давераных асоб атрымаць бясплатна неперсаніфікаваныя плацежныя карткі ў "БСБ Банку", — гаворыцца ў рэкамендацыях на сайце банка. — Для чаго гэта робіцца? Сваякі, давераныя асобы могуць паведаміць вам рэквізіты гэтых карт; вы зможаце перавесці грашовыя сродкі з вашай карткі, якая знаходзіцца з вамі за мяжой; сваякі, давераныя асобы змогуць зняць грошы без камісіі ў банкаматах і аддзяленнях "БСБ Банка" ў Беларусі".

Для атрымання неперсаніфікаваных картак неабходна звярнуцца ў аддзяленне "БСБ Банка". Пры сабе трэба мець пашпарт.

Паводле інфармацыі "БСБ Банка", карты ёсць у наяўнасці і выдаюцца бясплатна.

Як паведамлялася раней, з 26 чэрвеня Нацбанк адклікае у ЗАТ "БСБ Банк" ліцэнзію на асобныя банкаўскія аперацыі з фізічнымі асобамі. Са згаданай даты банк не будзе ажыццяўляць дзейнасць па ўкладных аперацыях, а таксама па аперацыях з плацежнымі карткамі фізічных асоб. З гэтага дня кліентам стане недаступнае зняцце і папаўненне грашовымі сродкамі бягучых рахункаў фізічных асоб і карт-рахункаў банка, разлікі па яго плацежных картах.

У паведамленні рэгулятара гаварылася, што рашэнне наконт працы "БСБ Банка" з фізічнымі асобамі прынята "з улікам выяўленых у ходзе праверкі банка парушэнняў і недахопаў у яго дзейнасці". Бягучым укладчыкам грошы будуць вернутыя.

Пры гэтым "БСБ Банк" працягвае ў поўным аб'ёме працаваць з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН