Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/16/by_media_vetropark/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 13:42
16.06.2017 17:05 Фота

Ветрапарк у Навагрудскім раёне

    Паглядзець Паглядзець
Ветракі выпрацоўваюць палову электраэнергіі, што спажываецца ў Навагрудскім раёне. Карэспандэнт БелаПАН наведаў гэты рэгіён, каб паглядзець, як патэнцыял ветру асвойвае дзяржава і прыватныя інвестары.

Першая ветраўстаноўка з`явілася тут, недалёка ад вёскі Грабнікі, у 2011 годзе. РУП "Гроднаэнерга" купіла яе ў кітайскай кампаніі HAEG. Магутнасць устаноўкі складае 1,5 МВт.

У межах дзяржаўнай праграмы "Гроднаэнерга" закупіла яшчэ пяць аналагічных ветракоў. Яны запрацавалі год таму. Так у Беларусі з`явіўся першы і пакуль адзіны, а таксама самы магутны ў краіне ветрапарк. Толькі на закупку ўстановак было зрасходавана прыблізна 13 млн долараў. Тэрмін акупнасці гэтага праекта складае 11 гадоў, а праслужаць ветраагрэгаты 25 гадоў.
Фота Сяргея Балая, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН