Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/17/908131_258963/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2017 03:16
17.06.2017 16:46 Спорт

Беларускія баскетбалісткі пацярпелі другое паражэнне запар на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі

Мінск, 17 чэрвеня. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пацярпела другое паражэнне запар на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Чэхіі.

17 чэрвеня ў групе В беларускі прайгралі камандзе Славакіі — 59:68 (16:15, 17:17, 11:19, 15:17). Самым выніковым гульцом у складзе беларускай каманды стала Кацярына Сныціна — 12 ачкоў.

Напярэдадні ў стартавым матчы чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі з розніцай у 20 ачкоў саступіла італьянкам — 60:80.

Турнірнае становішча ў групе В: 1. Славакія — 3 ачкі (2 матчы). 2. Італія — 2 (1). 3. Турцыя — 2 (1). 4. Беларусь — 2 (2).

У трэцім туры групавой стадыі 19 чэрвеня зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Турцыі.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН